Брама Мінска


Other, www.krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/ef193efe-d9c4-471f-88f9-8870fed66d4d.mp3

«Брама Мінска» — архітэктурны комплекс на Прывакзальнай плошчы ў Мінску.

«Брама Мінска» ўяўляе сабой два 11-павярховыя будынкі-вежы па вуглах 5-павярховых дамоў, размешчаных сіметрычна адносна папярочнай восі плошчы (будынак вакзала — вуліца Кірава). У канцы 1940-х гадоў пачаліся работы па рэканструкцыі Прывакзальнай плошчы (архітэктар Барыс Рубаненка), у выніку якіх быў створаны архітэктурны ансамбль плошчы ў стылі сталінскага ампіру. На адным будынку ўсталяваны самы вялікі ў Беларусі гадзіннік з дыяметрам цыферблата 3,5 м, на іншым — літы герб БССР. Таксама вежы ўпрыгожаныя скульптурамі рабочага, калгасніцы, інжынера і салдата.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць