Касцёл Узвіжання Святога Крыжа


Other, www.krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа пабудаваны на каталіцкіх могілках у Астраўцы ў 1910–1911 гадах на ахвяраванні парафіян. Яго архітэктура спалучае рысы неараманскага стылю і неаготыкі.

Касцёл уяўляе сабой класічную крыжовую базіліку, узведзеную з жоўтай цэглы, якая атрымала пашырэнне ў храмавым дойлідстве Беларусі на мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў.

У час Другой сусветнай вайны храм быў сховішчам для мясцовых жыхароў падчас абстрэлаў. У савецкі пасляваенны перыяд будынак касцёла выкарыстоўваўся як склад. З 1994 года касцёл Узвіжання Святога Крыжа зноў адчыніў свае дзверы для вернікаў.

Дата публікацыі: 28.04.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць