Свята-Петра-Паўлаўская царква


Other, www.krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Астраўцы Гродзенскай вобласці.

З'яўленне праваслаўнага храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы ў 60-х гадах XIX стагоддзя было звязана са скасаваннем касцёла Святых Казьмы і Даміяна. У 1920-х гадах будынак царквы быў вернуты каталікам. Да пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя праваслаўных храмаў на тэрыторыі Астравецкага раёна не было, бо насельніцтва ў асноўным адносілася да Каталіцкага касцёла. Праваслаўная грамада пачала фарміравацца пасля пераезду ў Астравец у 1990–1991 гадах перасяленцаў з горада Хойнікі Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спачатку праваслаўныя збіраліся на малітву ў гарадскім скверы. У 1993 годзе было выбрана месца для ўзвядзення праваслаўнага храма, на якім усталявалі крыж. У 1994 годзе пачалося будаўніцтва, а 25 верасня 1999 года храм быў асвячоны. Царкву пабудавалі з цэглы ў выглядзе карабля.

Дата публікацыі: 28.04.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць