Млын


Other, www.krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Будынак вадзянога млына датуецца ХІХ стагоддзем. Гэта пабудова адносіцца да рэдкага ў Беларусі стылю фахверк. У савецкі час будынак млына аказаўся закінутым і пачаў разбурацца. Аднаўленчыя працы былі праведзены ў 1980-я гады. Сёння ў будынку размясцілася кавярня.

Будынак вадзянога млына быў узведзены ў ХІХ стагоддзі ў стылі фахверк, які распаўсюджаны ў асноўным на тэрыторыі Германіі. На той час млын быў цалкам укамплектаваны ўсім неабходным, у тым ліку адмысловымі прыладамі для ўзняцця цяжкіх грузаў са збожжам. За доўгія гады свайго функцыянавання млын быў вельмі запатрабаваны. З прыходам савецкай улады млын забраў калгас. Працяглы час вадзяны млын актыўна выкарыстоўваўся для выпрацоўкі электрычнасці і выдатна функцыянаваў да пачатку Другой сусветнай вайны. У сярэдзіне ХХ стагоддзя гістарычны будынак прыйшоў у заняпад і запусценне: дах праваліўся, а драўляныя канструкцыі сталі падгніваць. Аднак у 1980-я гады былі праведзены неабходныя аднаўленчыя працы. Зараз у будынку размясцілася папулярная кавярня з мілагучнай назвай “Млын”.

Дата публікацыі: 20.07.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць