Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў "Адраджэнне"


Other, www.krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў "Адраджэнне" была заснавана ў 1996 годзе. Малітоўны дом царквы знаходзіцца па адрасе: горад Брэст, вуліца Лейтэнанта Акімачкіна, 11.

Царква "Адраджэнне" займаецца актыўнай рэлігійнай, а таксама духоўна-асветніцкай дзейнасцю. Пры царкве функцыянуе моладзева-падлеткавы клуб "365". Царква ўдзельнічала ва ўстаноўцы памятнага знака Берасцейскай Бібліі ў 2017 годзе. У межах праекта "Берасцейскія кнігазборы" ўдзельнічала ў набыцці рэпрынтнага выдання Берасцейскай Бібліі 1563 года для сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі ў 2018 годзе. У тым жа годзе царква "Адраджэнне" выступіла адным з суарганізатараў міжнароднага круглага стала "Лукаш Дзекуць-Малей: святар, настаўнік, перакладчык", прымеркаванага да 130-годдзя Лукаша Дзекуць-Малея. У 2019 годзе царква "Адраджэнне" аказала арганізацыйную падтрымку пры правядзенні ў Брэсце спектакля "Біблія князя Радзівіла", а таксама выставы "Брэст – горад Бібліі", якая прайшла ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

На 2021 год прыпала святкаванне 100-годдзя служэння пастара Лукаша Дзекуць-Малея ў Брэсце. З гэтай нагоды, пры арганізацыйнай падтрымцы царквы "Адраджэнне" выйшла кніга "Паводле Лукі Святое Евангелле". Выданне пабачыла свет у выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і стала Кнігай года ў намінацыі "Мастацтва кнігі Беларусі 2021". У кастрычніку таго ж 2021 года на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі прайшла выстава "Біблія на Берасцейшчыне", у арганізацыі якой таксама ўдзельнічалі служыцелі і вернікі царквы "Адраджэнне".

Дата публікацыі: 26.02.2024.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць