Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў "Збаўленне"


Other, www.krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў "Збаўленне" была зарэгістравана ў 1996 годзе. Малітоўны дом царквы знаходзіцца па адрасе: горад Брэст, вуліца Скрыпнікава, 45а.

Брэсцкая царква "Збаўленне" нясе рознапланавае служэнне. Музычны калектыў брэсцкіх вернікаў-баптыстаў з назвай "Збаўленне" быў арганізаваны яшчэ ў 1989 годзе. Удзельнікі гурта "Збаўленне" бралі ўдзел у шматлікіх музычных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За шматлікія перамогі ў творчых спаборніцтвах калектыву "Збаўлення" ў 2007 годзе было прысуджана ганаровае званне "народны". У 2010 годзе царква "Збаўленне" стала ініцыятарам і арганізатарам правядзення ў Брэсце моладзевага музычнага фестываля "Горад Святла".

Царква ўдзельнічала ва ўстаноўцы памятнага знака Берасцейскай Бібліі ў 2017 годзе. У межах праекта "Берасцейскія кнігазборы" ўдзельнічала ў набыцці рэпрынтнага выдання Берасцейскай Бібліі 1563 года для сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі ў 2018 годзе. У тым жа годзе царква "Збаўленне" выступіла адным з суарганізатараў міжнароднага круглага стала "Лукаш Дзекуць-Малей: святар, настаўнік, перакладчык", прымеркаванага да 130-годдзя Лукаша Дзекуць-Малея. У 2019 годзе царква "Збаўленне" аказала арганізацыйную падтрымку пры правядзенні ў Брэсце спектакля "Біблія князя Радзівіла", а таксама выставы "Брэст – горад Бібліі", якая прайшла ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

На 2021 год прыпала святкаванне 100-годдзя служэння пастара Лукаша Дзекуць-Малея ў Брэсце. З гэтай нагоды, пры арганізацыйнай падтрымцы царквы "Збаўленне" выйшла кніга "Паводле Лукі Святое Евангелле". Выданне пабачыла свет у выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і стала Кнігай года ў намінацыі "Мастацтва кнігі Беларусі 2021". У кастрычніку таго ж 2021 года на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі прайшла выстава "Біблія на Берасцейшчыне", у арганізацыі якой таксама ўдзельнічалі служыцелі і вернікі царквы "Збаўленне".

Дата публікацыі: 26.02.2024.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць